Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
БЫЦЦЁ 11:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Была на ўсёй зямлі адна мова і аднолькавыя словы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была на ўсёй зямлі адна мова і адны словы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На ўсёй зямлі была адна мова і адна гаворка. |
Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
і сказаў Госпад: «Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. Гэта вось пачатак іх працы, у далейшым нічога не будзе для іх цяжкім, што б ні задумалі яны зрабіць.
У той дзень будзе пяць гарадоў у краі Егіпецкім, якія загавораць моваю хананейскаю, якія прысягнуць Госпадам Магуццяў; адзін з іх будзе называцца горадам сонца.
Тады бо дам народам чыстыя вусны, каб усе прызывалі імя Госпада ды служылі Яму адзінадушна.
і, калі ўзняўся гэты голас, збеглася мноства людзей, і дзівіліся, бо кожны чуў іх, як прамаўлялі на яго мове.