Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 11:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 і сказаў Госпад: «Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. Гэта вось пачатак іх працы, у далейшым нічога не будзе для іх цяжкім, што б ні задумалі яны зрабіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І сказаў ГОСПАД: «Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх у-ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І сказаў Гасподзь: вось, адзін народ, і адна ў іх мова; і вось, што пачалі яны рабіць, і не адстануць ад таго, што задумалі рабіць;

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 11:6
12 Крыжаваныя спасылкі  

Была на ўсёй зямлі адна мова і аднолькавыя словы.


Потым сказаў Госпад Бог: «Вось жа, чалавек стаўся, як адзін з Нас, што ведае дабро і зло. Дык цяпер хай не выцягне рукі сваёй і не возьме таксама плода з дрэва жыцця, не з’есць яго і не будзе жыць вечна».


Госпад, бачачы, што разбэшчанасць людзей на зямлі сталася вялікая і што ўсе думкі сэрца іх не накіроўваліся ні на што іншае, акрамя як на зло,


І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.


Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля.


І, калі быў ужо поўдзень, Ілля пачаў смяяцца з іх, кажучы: «Клічце мацней; бо гэта ж бог, і, можа, ён чым заняты, а можа, дзе выйшаў, а можа, у дарозе або спіць, хай абудзіцца!»


Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд.


“Таксама Я ўтрымаў ад вас дождж, калі яшчэ тры месяцы заставалася да жніва; ды праліў дождж на адзін горад, а на другі горад не даў дажджу: адна частка паліта дажджом, а другая частка, на якую не даў дажджу, ссохла.


Выявіў магутнасць рукі Сваёй, разагнаў пыхлівых у намеры сэрца свайго,


Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,


Ідзіце і клічце багоў, якіх вы выбралі: хай яны вас ратуюць у час гора!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы