АДКРЫЦЦЁ 14:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тут вось цярплівасць святых, якія захоўваюць прыказанні Божыя і веру Ісуса. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, якія захоўваюць прыказаньні Божыя і веру Ісусаву». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тут цярплівасьць сьвятых, якія захоўваюць запаведзі Божыя і веру ў Ісуса. |
І ўзлаваўся дракон на жанчыну, і пайшоў ваяваць з астаткам яе нашчадкаў, якія трымаліся загадаў Божых і мелі сведчанне Ісуса Хрыста.
«Каму ў палон, той ідзе ў палон. Хто на забіванне мечам, належыць таму прапасці ад меча. Тут, вось, цярплівасць і вера святых».
Ведаю ўчынкі твае і што жывеш, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сведка Антыпа.
Бо ўхаваў ты слова стойкасці Маёй, і Я цябе ўхаваю ў гадзіну спакушэння, якая прыйдзе на ўвесь свет зводзіць жыхароў на зямлі.
Ведаю ўчынкі твае. Вось, адкрыў перад табою дзверы, якія ніхто не можа закрыць, бо ты, хоць маеш мала моцы, але захаваў слова Маё і не выракся імя Майго.