Тады цар Ёас паклікаў першасвятара Ёяду і святароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не папраўляеце пашкоджанняў у святыні? Такім чынам, не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленне святыні».
АГЕЯ 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вось што кажа Госпад Магуццяў, прамаўляючы: “Народ гэты кажа: не прыйшоў яшчэ час будаваць дом Госпадаў”». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Гэты народ кажа: "Не прыйшоў час, час, каб будаваць Дом ГОСПАДА"”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так сказаў Гасподзь Саваоф: народ гэты кажа: «ня прыйшоў яшчэ час - будаваць дом Гасподні». |
Тады цар Ёас паклікаў першасвятара Ёяду і святароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не папраўляеце пашкоджанняў у святыні? Такім чынам, не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленне святыні».
Такім чынам, копія загаду цара Артаксэркса была прачытана перад кіраўніком Рэгумам і пісарам Самсаем і іх дарадчыкамі; ды яны спешна выправіліся ў Ерузалім да юдэяў і пад пагрозай сілы забаранілі далейшую працу іх.
Але юдэі сказалі: «Не стала моцы ў нясучага, і зямлі вельмі шмат; і мы не зможам адбудаваць мур».
Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.
У другі год царавання Дарыя, у першы дзень шостага месяца, Госпад прамовіў праз прарока Агея да Зарабабэля, сына Салаціэля, кіраўніка Юды, і да першасвятара Ешуа, сына Ёсэдэка, кажучы:
Між тым Калеб, супакойваючы абурэнне народа супраць Майсея, казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы зможам авалодаць ёю».