А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
АЎДЗЕЯ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У дзень, калі ты выступіў супраціўнікам, у дзень, калі чужынцы бралі яго войска ў палон і іншаземцы ўваходзілі ў брамы яго і адносна Ерузаліма кідалі жэрабя, ты таксама быў сярод іх як адзін з іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень, калі ты стаяў супраць [яго], у дзень, калі чужынцы бралі ў палон багацьце ягонае і чужыя ўвайшлі ў брамы ягоныя і адносна Ерусаліму кідалі жэрабя, ты таксама [быў] як адзін з іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень, калі ты стаяў насупраць, у той дзень, калі чужынцы вялі войска ягонае ў палон і іншапляменцы ўвайшлі ў браму ягоную і кінулі жэрабя на Ерусалім, ты быў як адзін зь іх. |
А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».
Кажуць: «Ідземце і вынішчым іх з-паміж народаў і хай не ўпамінаецца больш імя Ізраэля».
За тое, што ты сказаў: “Абодва народы і абедзве зямлі будуць мае, і я вазьму іх ва ўласнасць”, — хоць там быў Госпад,
І пра народ Мой кідалі жэрабя, і аддавалі юнака за блудніцу, а дзяўчыну прадавалі за віно, каб пілі.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Газы і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны вывелі ўсіх, як палонных, каб перадаць іх у Эдом.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Тыра і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны перадалі ўсіх, як палонных, у Эдом і не памяталі пра братэрскае пагадненне.
Але і ён быў пераселены, пайшоў у палон. Дзяцей яго забівалі на скрыжаваннях усіх дарог і аб слаўных яго кідалі жэрабя, і ўсе магнаты яго былі закаваны ў кайданы.
Гэта напаткае іх за іх пыху, за тое, што здзекаваліся і ўзвысіліся па-над народам Госпада Магуццяў.