У той жа дзень чытана было з кнігі Майсея перад народам, і адшукалі ў ёй, што аманіцяне і маабцы ніколі не павінны ўваходзіць у супольнасць Божую,
ІСУСА 8:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) потым прачытаў Ешуа ўсе словы закону, дабраславенне і праклён, паводле ўсяго таго, што было запісана ў кнізе закону. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пасьля прачытаў Егошуа ўсе словы Закону, дабраславенства і праклён, паводле ўсяго таго, што было напісана ў кнізе Закону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І потым прачытаў усе словы закона, дабраславеньне і праклён, як напісана ў кнізе закона; |
У той жа дзень чытана было з кнігі Майсея перад народам, і адшукалі ў ёй, што аманіцяне і маабцы ніколі не павінны ўваходзіць у супольнасць Божую,
І падняліся, каб стаяць, і чвэрць дня чыталі з кнігі закону Госпада, Бога іх; і чвэрць вызнавалі свае грахі і пакланяліся Госпаду, Богу свайму.
Няхай не адыдзе гэтая кніга закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб пільнаваць і выконваць усё, што напісана ў ёй: тады будуць найшчаснейшыя дарогі твае і будзеш мець поспех.