Калі аб гэтым паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў насустрач ім, — бо мужчыны былі вельмі ганебна зняважаныя, — і загадаў ім Давід: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць бароды вашы, і тады вернецеся».
ІСУСА 6:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Госпад сказаў да Ешуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, і цара яго, і ўсіх моцных ваяроў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ерыхон быў абкружаны мурам і замкнуўся перад сынамі Ізраіля. Ніхто не выходзіў з яго і ніхто не ўваходзіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сказаў Гасподзь Ісусу: вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон і цара яго, і магутаў ягоных; |
Калі аб гэтым паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў насустрач ім, — бо мужчыны былі вельмі ганебна зняважаныя, — і загадаў ім Давід: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць бароды вашы, і тады вернецеся».
Але цар асірыйцаў выкрыў, што Осія думае паўстаць, бо ён паслаў вестуноў да Суа, цара Егіпецкага, і перастаў перасылаць даніну цару асірыйцаў, як кожны год звычайна рабіў; схапіў ён яго і, звязанага, замкнуў у вязніцы.
І сказаў яму Ілля: «Элісей, застанься тут, бо Госпад паслаў мяне ў Ерыхон». Але ён адказаў: «Жыве Госпад і ты жыві, не пакіну цябе». Калі прыйшлі яны ў Ерыхон,
Песня ўзыходжання. Саламонава. Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго.
З Яноэ сыходзіць да Атарота і Наараты, і праходзіць каля Ерыхона, і выходзіць каля Ярдана.
Ешуа, сын Нуна, з Сэтыма паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». Яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом жанчыны распусніцы на імя Рахаб, і там затрымаліся.
і дадалі: «Аддаў Госпад у рукі нашы ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».
Тыя ж, каго паслалі, пабеглі за імі дарогаю, якая ідзе да бродаў на Ярдане, і па іх адыходзе брама была зараз жа зачынена.
І князь войска Госпада сказаў Ешуа: «Здымі абутак з ног тваіх: бо месца, на якім ты стаіш, — святое». І Ешуа зрабіў, як яму было загадана.
Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол горада раз у дзень: так рабіце шэсць дзён.