Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 17:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Але цар асірыйцаў выкрыў, што Осія думае паўстаць, бо ён паслаў вестуноў да Суа, цара Егіпецкага, і перастаў перасылаць даніну цару асірыйцаў, як кожны год звычайна рабіў; схапіў ён яго і, звязанага, замкнуў у вязніцы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Але валадар Асірыі выкрыў змову Осіі, бо ён паслаў пасланцоў да Со, валадара Эгіпту, і не прынёс даніну валадару Асірыі, як кожны год [рабіў]. І ўзяў яго валадар Асірыі, і замкнуў у вязьніцы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І заўважыў цар Асірыйскі ў Асіі здраду, бо ён пасылаў паслоў да Сігора, цара Егіпецкага, і не дастаўляў даніны цару Асірыйскаму кожны год; і ўзяў яго цар Асірыйскі пад варту, і ўвязьніў яго ў цямніцу.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 17:4
17 Крыжаваныя спасылкі  

Выйшаў супраць яго Салманасар, цар асірыйцаў; і Осія падпарадкаваўся яму і плаціў яму даніну.


І прайшоў ён усю краіну, і, прыйшоўшы пад Самарыю, абклаў яе на тры гады.


Ці ты спадзяешся на Егіпет, на гэты надламаны кій з трыснёгу, які, калі чалавек абапрэцца на яго, уваходзіць у яго далонь, расшчэплены, і прабівае яе. Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца”.


У дні яго выйшаў Набукаданосар, цар Бабілона, і Ёакім стаў яго паслугачом на тры гады, і пасля ўзбунтаваўся супраць яго.


бо гневаўся Госпад на Ерузалім і Юдэю і адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэцыя ўзбунтаваўся супраць цара Бабілона.


І забіў сыноў Сэдэцыі на яго вачах, і яму вырваў вочы, і закаваў яго ў медныя кайданы, і адвёў у Бабілон.


Ці не зводзіць вас Эзэкія, каб выдаць вас на смерць ад голаду і смагі, сцвярджаючы, што Госпад, Бог ваш, вызваліць вас з рукі цара асірыйцаў?


Гавораць словы, прысягаюць ілжыва, заключаюць хаўрусы; таму вырасце, быццам атрутнае зелле, суд на барознах раллі.


Дык з Юдаю суд у Госпада, і Ён наведае Якуба; і адгодзіць Ён яму за паводзіны яго і ўчынкі яго.


Дзе ж цар твой, каб цябе ратаваў ва ўсіх тваіх гарадах, і дзе суддзі твае, аб якіх ты казаў: “Дай мне цара і князёў”?


Але хоць таварам падкупілі б народы, але збяру іх, і трымцець будуць скора пад цяжарам цара, князёў.


Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы