то гэты камень, які я паставіў як памятны знак, будзе домам Бога. І з усяго, што Ты дасі мне, я ахвярую Табе дзесятую частку».
ІСУСА 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і загадайце ім, каб узялі з сярэдзіны рэчышча Ярдана, дзе моцна стаялі ногі святароў, дванаццаць камянёў; іх панесяце з сабою і пакладзяце ў месцы для лагера, дзе раскладзецеся вы пераначаваць». Біблія (пераклад А.Бокуна) і загадайце, каб узялі з сярэдзіны Ярдану, дзе моцна стаялі ногі сьвятароў, дванаццаць камянёў, якія панесіцё з сабою і паложыце ў месцы, дзе разложыцеся табарам пераначаваць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дайце ім загад і скажэце: вазьмеце сабе адсюль, зь сярэдзіны Ярдана, дзе стаялі ногі сьвятароў нерухома, дванаццаць камянёў, і перанясеце іх з сабою, і пакладзеце іх на начлезе, дзе начавацьмеце гэтай ночы. |
то гэты камень, які я паставіў як памятны знак, будзе домам Бога. І з усяго, што Ты дасі мне, я ахвярую Табе дзесятую частку».
Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам: калі яны замоўкнуць, камяні крычаць будуць».
і сказаў усяму народу: «Вось, гэты камень хай будзе супраць вас як сведчанне, бо ён чуў усе словы Госпада, якія Госпад гаварыў сярод нас, каб часам пасля вы не захацелі адмовіцца і вырачыся Госпада, Бога вашага».
і, як толькі святары, якія нясуць у водах Ярдана каўчэг Госпада, Бога ўсёй зямлі, пакінуць сляды ног сваіх, воды, якія цякуць унізе, сыйдуць, а тыя, што цякуць з гор, стануць адзінаю сцяною».
І Ешуа паклікаў дванаццаць мужчын, якіх выбраў з сыноў Ізраэля, па адным з кожнага пакалення,
Дык сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў ім Ешуа; прынеслі з сярэдзіны рэчышча Ярдана дванаццаць камянёў, як Ешуа загадаў Госпад, паводле ліку пакаленняў сыноў Ізраэля, і прынеслі ў месца, дзе яны расклаліся лагерам. Там іх паклалі.
І ўзяў Самуэль адзін камень і паставіў яго між Міцпаю і Сэнам, і назваў тое месца Абэн-Эзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам Госпад».