І сказаў яму Ілля: «Застанься тут, бо Госпад паслаў мяне да Ярдана». Ён кажа: «Жыве Госпад і ты жыві, не пакіну цябе». Дык пайшлі яны абодва разам,
ІСУСА 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты ж загадай святарам, якія нясуць каўчэг запавету, і скажы ім: “Калі прыйдзеце на бераг ракі Ярдан, станеце ў Ярдане!”» Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты ж загадай сьвятарам, якія нясуць Каўчэг Запавету і скажы ім: “Калі прыйдзеце на бераг Ярдану, станеце ў Ярдане!”» Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ты дай загад сьвятарам, якія нясуць каўчэг запавету, і скажы: як толькі ўвойдзеце ў воды Ярдана, спынецеся ў Ярдане. |
І сказаў яму Ілля: «Застанься тут, бо Госпад паслаў мяне да Ярдана». Ён кажа: «Жыве Госпад і ты жыві, не пакіну цябе». Дык пайшлі яны абодва разам,
І сабралі сваіх братоў, і яны асвяціліся, і ўвайшлі па загадзе цара і па волі Госпада, каб ачысціць дом Божы.
І загадаў Эзэкія, каб склалі цэласпаленне на ахвярніку; і калі складалі цэласпаленне — пачалі спяваць пахвалы Госпаду, і трубіць у трубы, і граць на ўсякіх інструментах Давіда, цара Ізраэля.
І загадаў Эзэкія і кіраўнікі левітам, каб славілі яны Госпада словамі Давіда і Асафа Прадракальніка: яны хвалілі Яго з вялікай радасцю і, укленчыўшы, пакланіліся тварам да зямлі.
Таксама над Юдэяй была рука Госпада, каб даць ім адно сэрца, каб споўнілі загад цара і кіраўнікоў паводле слова Госпадавага.
Таксама я загадаў левітам, каб ачысціліся і пайшлі пільнаваць брамы і святкаваць дзень суботні. І за гэта, такім чынам, памятай пра мяне, Божа мой, і будзь да мяне міласцівы паводле бязмежнай літасці Тваёй!
А адзін з сыноў Ёяды, сына першасвятара Эліясіба, быў зяцем Санабалата з Харона, якога я выгнаў ад сябе.
Але Майсей сказаў народу: «Не бойцеся; стойце на месцы і ўбачыце збаўленне Госпада, якое ўчыніць Ён вам сёння; бо егіпцян, якіх цяпер бачыце, ужо ніколі не ўбачыце да веку.
А народ пераходзіў каля Ерыхона, і святары, якія неслі каўчэг запавету Госпада, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдана цвёрдаю нагою, аж пакуль увесь Ізраэль пераходзіў праз Ярдан па сухім рэчышчы.
і далі загад народу: «Калі ўбачыце каўчэг запавету Госпада, Бога вашага, і святароў з роду левіцкага, што нясуць яго, дык вы, устаўшы, ідзіце за ім.
І сказаў Госпад да Ешуа: «Сёння Я пачну ўзвышаць цябе перад усім Ізраэлем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду і з табой.
І сказаў Ешуа сынам Ізраэля: «Падыдзіце сюды і паслухайце словы Госпада, Бога вашага».
І калі ўсе пераправіліся, тады перайшоў і каўчэг Госпада; і святары сталі наперадзе народа.