Дзеля таго, калі акажаце ласку і вернасць гаспадару майму, паведамце мне, калі ж іншае вам даспадобы, і пра гэта скажыце мне, каб падаўся я направа або налева».
ІСУСА 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовы памерці, калі толькі нас не выдасі; калі Госпад аддасць нам гэтую зямлю, акажам табе міласэрнасць і вернасць». Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам зямлю гэтую, мы зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтыя людзі сказалі ёй: душа нашая замест вас хай будзе аддадзена сьмерці, калі вы ня выкрыеце гэтай справы нашай; калі ж Гасподзь аддасьць нам зямлю, мы зробім табе ласку і ісьціну. |
Дзеля таго, калі акажаце ласку і вернасць гаспадару майму, паведамце мне, калі ж іншае вам даспадобы, і пра гэта скажыце мне, каб падаўся я направа або налева».
А калі заўважыў, што набліжаецца дзень смерці яго, паклікаў сына свайго Язэпа і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў цябе, пакладзі руку сваю пад сцягно маё, ды праяві міласэрнасць і вернасць мне, ды не хавай мяне ў Егіпце!
Дык паслаў Давід вестуноў да жыхароў Явіса ў Галаад, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраславёны Госпадам, бо аказалі вы гэтую міласэрнасць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.
І зараз хай Госпад таксама акажа вам міласэрнасць і праўду; але і я аддам вам таксама дабром за тое, што вы гэта ўчынілі.
І запытаўся Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, каб я аказаў міласэрнасць яму дзеля Ёнатана?»
І калі цар праходзіў міма, ён паклікаў цара і сказаў: «Паслугач твой пайшоў змагацца ўрукапашную; і калі адзін чалавек уцёк, хтосьці прывёў яго да мяне, і сказаў: “Пільнуй гэтага чалавека! Калі ён прападзе, твая душа будзе за яго душу, або адважыш талент срэбра”.
Ці не блукаюць тыя, што чыняць ліха? Міласэрнасць і праўда — для тых, хто робіць дабро.
што захаваеце бацьку майго і маці, братоў і сясцёр маіх і ўсё, што ёсць у іх, і ўратуеце душы нашы ад смерці».
Дык спусціла яна іх на вяроўцы з акна; бо дом яе прылягаў да мура гарадскога і яна як бы ў муры пражывала.
Вы ж сцеражыцеся, каб нічога, абкладзенага праклёнам, не браць, і каб не двурушнічаць, калі возьмеце што-небудзь, і каб не быў праклятым увесь лагер Ізраэля, каб не прынесці яму няшчасце.
І юнакі пайшлі і прывялі Рахаб і бацькоў яе, таксама братоў і ўсе рэчы, і род яе, і пакінулі за лагерам Ізраэля.
У той час Ешуа пакляўся і сказаў: «Хай будзе пракляты перад абліччам Госпада чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон; хай закладвае ён падмуркі яго на сваім першародным і хай на наймалодшым з дзяцей паставіць брамы яго».
Такім чынам, акажы міласэрнасць паслугачу свайму, бо ты ўвёў паслугача свайго ў сяброўства з табою; калі ж я ў чым вінаваты, ты забі мяне, але да бацькі свайго не вядзі мяне».