ІСУСА 15:60 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Карыят-Баал, значыць Карыят-Ярым, і Арэба: два гарады з іх вёскамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі. |
і Марэт, і Бэтанот, і Эльтэкон: шэсць гарадоў з іх вёскамі. Тэкуэ, і Эфрата, значыць Бэтлехэм, і Пэгор, і Этам, і Кулон, і Татам, і Сорэс, і Карэм, і Галім, і Бэтэр, і Манагат: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.
і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.
і адхілялася, паварочваючы да мора на поўдзень ад гары, якая на поўдні глядзіць на Бэтарон; і ў яе былі выхады на Карыят-Баал, што завецца таксама Карыят-Ярым, горад сыноў Юды: гэта заходні бок.
І сыны Ізраэля паднялі лагер і ў трэці дзень прыбылі ў іх гарады, якія называюцца Габаон, і Кафіра, і Бэрот, і Карыят-Ярым;
І паслалі яны пасланцоў да жыхароў Карыят-Ярыма, кажучы: «Вярнулі філістынцы каўчэг Госпада. Прыходзьце і забярыце яго наверх да сябе».
І прыбылі жыхары Карыят-Ярыма, і забралі наверх каўчэг Госпада, і прынеслі яго на ўзгорак у дом Абінадаба; а Элеязэра, сына яго, пасвяцілі, каб сцярог каўчэг Госпада.