такім чынам, абчэсвалі іх работнікі Саламонавы, работнікі Гірамавы і жыхары Гібла, дрэвы і камяні, і падрыхтоўвалі іх на пабудовы святыні.
ІСУСА 13:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і зямля Гібла, і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баалгада, што ля падножжа гары Гэрмон, аж да ўваходу ў Эмат, Біблія (пераклад А.Бокуна) І зямля Гіблі і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што каля падножжа гары Гермон, аж да ўваходу ў Хамат. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таксама зямля Геўла і ўвесь Ліван на ўсход сонца ад Ваал-Гада, каля гары Эрмона, да ўваходу ў Эмат. |
такім чынам, абчэсвалі іх работнікі Саламонавы, работнікі Гірамавы і жыхары Гібла, дрэвы і камяні, і падрыхтоўвалі іх на пабудовы святыні.
Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
І схапілі цара, і завялі яго ў Рэблу ў зямлі Эмат да цара Бабілона; і той выдаў на яго прысуд.
Старэйшыны з Гібла і спрактыкаваныя майстры яго былі ў цябе, каб папраўляць пашкоджанні твае. Усе караблі марскія і маракі іх наведалі цябе, каб гандляваць з табою.
Ідзіце ў Хальнэ і паглядзіце, а адсюль ідзіце ў Эмат вялікі, ды зайдзіце ў Гет Філістынскі. Ці ж вашы лепшыя за гэтыя валадарствы або ці абшырнейшыя абсягі вашы за іх абсягі?
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
Абярніцеся і выберыцеся, і ідзіце на гару амарэяў і да ўсіх суседзяў іх: у Арабе, і ў гарах, і ў Сэфэле, і ў Нагэбе, і на марскім узбярэжжы; у зямлю хананеяў, і ў Лібан, аж да вялікай ракі Эўфрат.
Дык дазволь мне прайсці і ўбачыць тую найлепшую зямлю за Ярданам, і гару тую выдатную, і Лібан».
ад гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, аж да Баалгада ў даліне Лібана, ля падножжа гары Гэрмон; усіх цароў іх захапіў, ударыў і забіў.
да хананеяў на ўсходзе і захадзе, і да амарэяў, і да хетэяў, феразеяў і евусеяў у гарах, а таксама да гівеяў, якія пражывалі ля падножжа Гэрмона ў зямлі Міцпа.
Гэта цары зямлі, якіх забіў Ешуа і сыны Ізраэля за Ярданам у заходнім баку, ад Баалгада ў даліне Лібана аж да гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, яе аддаў Ешуа ва ўладанне пакаленням Ізраэля, кожнаму — яго частку,