Таксама над Юдэяй была рука Госпада, каб даць ім адно сэрца, каб споўнілі загад цара і кіраўнікоў паводле слова Госпадавага.
ІСУСА 11:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так загадаў Госпад Майсею, слузе Свайму, так пераказаў Майсей Ешуа, а ён усё выканаў; не прапусціў з усіх загадаў ніводнага слова, якое загадаў Госпад Майсею. Біблія (пераклад А.Бокуна) Як загадаў ГОСПАД Майсею, слузе Свайму, так загадаў Майсей Егошуа, і Егошуа ўсё выканаў; не прапусьціў аніводнага слова з таго, што загадаў ГОСПАД Майсею. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як загадаў Гасподзь Майсею, рабу Свайму, так Майсей наказаў Ісусу, а Ісус так і зрабіў: не адступіўся ад ніводнага слова ва ўсім, што загадаў Гасподзь Майсею. |
Таксама над Юдэяй была рука Госпада, каб даць ім адно сэрца, каб споўнілі загад цара і кіраўнікоў паводле слова Госпадавага.
выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламайце ўсіх іх ідалаў ды разбіце ўсе статуі, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што бераце дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а не звярнулі ўвагі на тое, што важнейшае ў законе: суд, міласэрнасць і веру. Гэта належала зрабіць і таго не пакідаць.
Але гора вам, фарысеі, што даяце дзесяціну з мяты, і руты, і з усякай гародніны, а не звяртаеце ўвагі на справядлівасць і любоў Бога. Трэба і гэта выканаць, і таго не забываць.
як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,
Госпад, Бог твой, Сам пойдзе перад табою; Ён знішчыць гэтыя народы перад абліччам тваім, і ты завалодаеш імі, і Ешуа пойдзе перад табою, як сказаў Госпад.
Калі ж нават іх выдасць Ён вам, зрабіце вы з імі паводле ўсіх прыказанняў, якія я загадаў вам.
Потым паклікаў Майсей Ешуа і сказаў яму перад усім Ізраэлем: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш народ гэты ў зямлю, якою прысягнуў Госпад, што мае даць яе бацькам іх, і ты яе падзеліш па жэрабі.
Не дадавайце нічога да слова, што я вам кажу, ані аднімайце ад яго; выконвайце прыказанні Госпада, Бога вашага, якія я вам загадваю.
Вось жа, я навучыў вас прыказанням і законам, як загадаў мне Госпад, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць.
Госпад, Бог твой, аддасць іх табе, а ты іх выгубі аж да поўнага вынішчэння. Не заключай з імі пагаднення і не будзь да іх літасцівы.
Толькі будзь цвёрды і вельмі мужны, каб пільнаваць і выконваць увесь закон, які пераказаў табе Майсей, паслугач Мой. Не адступіся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб мець поспех ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.
І ўсё навокал, гарады і іх цароў, схапіў, ударыў, і знішчыў, і спустошыў, як загадаў Майсей, паслугач Госпадаў.
І ўсю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі ізраэльцы паміж сабою, людзей усіх забіўшы; не пакінулі яны жывым нікога.
Такім чынам, Ешуа завалодаў усёю гэтаю зямлёю: гарамі, і Нагэбам, і зямлёю Госэн, Сэфэлай, і Арабай, і гарою Ізраэльскай, і яе раўнінамі,
«Шкадую, што Я паставіў Саўла царом, бо адступіўся ён ад Мяне і не спаўняе словы Мае». І засмуціўся Самуэль, і ўсю ноч маліўся да Госпада.