Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
ІСУСА 1:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) аж пакуль дасць Госпад супакой братам вашым, як і вам даў, каб і яны таксама валодалі зямлёй, якую Госпад, Бог ваш, мае даць ім. І тады вернецеся ў зямлю валодання вашага, якую даў вам Майсей, паслугач Госпада, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй». Біблія (пераклад А.Бокуна) аж пакуль дасьць ГОСПАД супакой братам вашым, як і вам даў, каб яны таксама валодалі зямлёй, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць ім. А потым вернецеся ў зямлю пражываньня вашага, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) пакуль Гасподзь не супакоіць братоў вашых, як і вас; пакуль і яны не атрымаюць у спадчыну зямлю, якую Гасподзь Бог ваш дае ім; тады вернецеся ў спадчыну вашую і валодайце зямлёю, якую Майсей, раб Гасподні, даў вам за Ярданам на ўсход сонца. |
Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.
У гэты час даў я вам гэткі загад, кажучы: «Госпад, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ва ўласнасць; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце, узброеныя, наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраэля,
аж пакуль Госпад дасць супачынак братам вашым, як вам даў, ды аж пакуль і яны атрымаюць ва ўласнасць зямлю, якую Госпад, Бог ваш, мае даць ім за Ярданам; тады кожны вернецца да ўласнасці сваёй, якую я даў вам”.
«Слухай, Ізраэль: ты пяройдзеш сёння праз Ярдан, каб завалодаць народамі моцнымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі вялізнымі і ўмацаванымі аж да неба,
І сталася па смерці Майсея, паслугача Госпада, сказаў Госпад да Ешуа, сына Нуна, памочніка Майсея, і казаў яму:
Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,
І адказалі яны Ешуа гэтымі словамі: «Усё, што ты загадаў нам, зробім і, куды пашлеш, пойдзем.