І павярнуў цар аблічча сваё, і дабраславіў увесь сход Ізраэля; бо ўвесь сход Ізраэля стаяў.
ІСАІ 64:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дом святасці Тваёй і славы нашай, дзе хвалілі Цябе бацькі нашы, пайшоў на спаленне агнём, бо ўсе нашы спадзяванні абярнуліся ў руіны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дом сьвятасьці нашай і велічы нашай, у якім славілі Цябе бацькі нашыя, спалены агнём, і ўсё, што мы любілі, сталася руінай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дом асьвячэньня нашага і славы нашай, дзе бацькі нашы праслаўлялі Цябе, спалены агнём, і ўсе каштоўнасьці нашыя зрабаваныя. |
І павярнуў цар аблічча сваё, і дабраславіў увесь сход Ізраэля; бо ўвесь сход Ізраэля стаяў.
«Дабраславёны Госпад, Які даў супакой народу Свайму, Ізраэлю, усё, як прадказваў. І не загінула аніводнае слова з усяго добрага, што Ён сказаў праз Майсея, паслугача Свайго.
і спаліў ён дом Госпада, і палац цара, і ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны дом спаліў агнём.
Ворагі спалілі святыню, і разбурылі мур Ерузаліма, спалілі ўсе палацы, і ўсё, што толькі мела каштоўнасць, было знішчана.
і сказаў: «Дабраславёны будзь, Госпадзе, Божа Ізраэля, Ты бо сказаў вуснамі Сваімі Давіду, бацьку майму, і на справе выканаў. Ты сказаў:
Прытым усе сыны Ізраэля бачылі агонь, які сыходзіў, і славу Госпадаву над святыняй, ды, упаўшы ніц на зямлю, на падлогу, высланую каменем, пакланіліся і славілі Госпада: «Бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго».
Святары ж спаўнялі свае абавязкі, і левіты з музычнымі інструментамі, якія справіў Давід цар для славы Госпада: «Бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — спявалі яны гімны Давіда, і Давід славіў Яго праз іх. Затым святары перад імі трубілі ў трубы, і ўвесь Ізраэль стаяў.
На кароткі час успадкаемілі яны народ Твой святы, ворагі нашы патапталі святыню Тваю.
І спаліў ён дом Госпада і палац цара, а таксама ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
Успомніў Ерузалім дні гора свайго і выгнання, усе каштоўнасці свае, якія меў у даўнасці, пакуль не ўпаў народ яго ў рукі варожыя і ніхто яму не дапамог; бачылі яго ворагі і насміхаліся з загубы яго.
О, як зацямніў Госпад у гневе Сваім дачку Сіёна! Скінуў з неба на зямлю славу Ізраэля і не прыпомніў падножжа ног Сваіх у дзень гневу Свайго.
Адпіхнуў Госпад ахвярнік Свой, ухіліў пашану ад святыні Сваёй, аддаў у рукі ворага муры дамоў Сваіх. Паднялі крык у доме Госпадавым, як у дзень урачыстасці.
“Скажы дому Ізраэля: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я апаганю маю святыню, гонар моцы вашай, і радасць вачэй вашых, і тугу душы вашай. Сыны вашы і дочкі вашы, якіх вы пакінулі, ад меча загінуць.
І ты, сын чалавечы, вось, у дзень, у які Я вазьму ад іх сілу іх, і радасць велічы, і раскошу вачэй іх, і тугу душ іх, сыноў і дачок іх;
І сказаў анёл Госпадаў гэтыя словы: “Госпадзе Магуццяў, як доўга яшчэ Ты не злітуешся над Ерузалімам і гарадамі Юды, на якія загневаўся? Гэта сямідзесяты год”.
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Хіба не бачыце вы гэта ўсё? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на камені, які б не быў зруйнаваны».
“Серка, і соль, і пажарышча — уся яго зямля, так што не будзе яна больш засяваная і не зазелянее яна, як пасля загубы Садома і Гаморы, Адамы і Себаіма, якія Госпад знішчыў у гневе Сваім і раз’ятранасці”.