Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 8:56 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

56 «Дабраславёны Госпад, Які даў супакой народу Свайму, Ізраэлю, усё, як прадказваў. І не загінула аніводнае слова з усяго добрага, што Ён сказаў праз Майсея, паслугача Свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

56 «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які даў супакой усяму народу Свайму, Ізраілю, паводле ўсяго, што Ён прамовіў. І споўнілася кожнае добрае слова, якое Ён сказаў праз Майсея, слугу Свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

56 дабраславёны Гасподзь, Які даў спакой народу Свайму Ізраілю, як казаў! не засталося нявыкананага ніводнага слова з усіх добрых слоў Яго, якія Ён прамовіў праз раба Свайго Майсея;

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 8:56
15 Крыжаваныя спасылкі  

Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.


І Самуэль вырас, і Госпад быў з ім; і з усіх яго слоў ніводнае не ўпала на зямлю.


Вы пяройдзеце Ярдан і абжывецеся на зямлі, якую Госпад, Бог ваш, мае даць вам, каб жылі ў супакоі ад усіх ворагаў навокал ды жылі без аніякага страху


аж пакуль Госпад дасць супачынак братам вашым, як вам даў, ды аж пакуль і яны атрымаюць ва ўласнасць зямлю, якую Госпад, Бог ваш, мае даць ім за Ярданам; тады кожны вернецца да ўласнасці сваёй, якую я даў вам”.


Таксама пабудаваў умацаваныя гарады ў Юдзе, бо быў супакой на зямлі, і ў яго час не ўзнікалі ніякія войны, бо надзяліў яе Бог супакоем.


Дык ведайце цяпер, што нішто не прапала са слоў Госпада, якія выказаў Ён супраць дому Ахаба, і Госпад здзейсніў тое, што сказаў праз паслугача Свайго Іллю».


Там перад Госпадам, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны, і дочкі вашы, паслугачы і паслугачкі, а таксама левіт, які ў гарадах вашых прабывае; бо не мае ён ані часткі, ані ўласнасці паміж вамі.


І сказаў ён: «Дабраславёны Госпад, Які вызваліў вас з рук егіпцян ды з рукі фараона.


Дабраславёны Госпад, Бог Ізраэля, на векі вечныя”». Дый увесь народ сказаў: «Амін!» і «Слава Госпаду!»


Сын, які народзіцца ў цябе, будзе вельмі спакойным чалавекам; дам бо яму супакой ад усіх яго ворагаў навокал, і таму Саламонам будзе названы, і дам Ізраэлю ва ўсе дні яго мір і супакой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы