ІСАІ 50:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Побач ёсць Той, Які мяне апраўдае, і хто запярэчыць мне? Станьма разам! Хто супраць мяне? Хай падыдзе да мяне! Біблія (пераклад А.Бокуна) Блізка Той, Які апраўдвае мяне. Хто будзе спрачацца са Мною? Станьма [насупраць] разам! Хто абвінаваўца ў судзе Маім? Няхай падыйдзе да Мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Блізкі Апраўдальнік Мой; хто хоча спаборнічаць са Мною? станем разам. Хто хоча судзіцца са Мною? хто падыдзе да Мяне. |
У кожнай справе злачынства, ці то адносна вала, ці асла, ці авечкі, ці адзення, ці ўсяго, што можа прычыніць страту, калі хто скажа: «Гэта маё», справа абодвух павінна быць прадстаўлена Богу, і каго Бог прызнае вінаватым, той хай верне падвоеную колькасць блізкаму свайму.
Тады прыходзьце і давайце спрачацца па справядлівасці, — кажа Госпад. — Хоць бы грахі вашы былі, як пурпур — як снег, пабялеюць; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, — стануцца белымі, як воўна.
«Хай маўчаць астравы перада Мною, няхай народы адновяць сілы; хай прыходзяць і тады гавораць, паспяшым разам да суда!»
«Прадстаўце справу вашу», — кажа Госпад, — і «Прывядзіце, калі маеце, доказы», — сказаў Валадар Якуба.
Любая прылада, якая выліта супраць цябе, не будзе карыснай. І кожны язык, які спрачаецца з табою, асудзіш: такая спадчына слугаў Госпада і справядлівасць іх ад Мяне», — кажа Госпад.
Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты з ім у дарозе, каб выпадкам не аддаў цябе супраціўнік суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і каб не быў ты кінуты ў вязніцу.
то хай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад Госпадам, перад абліччам святароў і суддзяў, што будуць у тыя дні.
Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.
І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.