І вось, гэта будзе табе як знак у руцэ тваёй і як напамін у вачах тваіх, каб закон Госпадаў быў заўсёды ў вуснах тваіх; бо рукою дужаю вывеў цябе Госпад з Егіпта.
ІСАІ 49:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае заўсёды перада Мною. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Я накрэсьліў цябе на далонях Маіх; сьцены твае заўсёды перада Мною. |
І вось, гэта будзе табе як знак у руцэ тваёй і як напамін у вачах тваіх, каб закон Госпадаў быў заўсёды ў вуснах тваіх; бо рукою дужаю вывеў цябе Госпад з Егіпта.
Пакладзі мяне як пячатку на сэрцы тваім, як пячатку на плячы тваім, бо магутнае, як смерць, каханне, і няўмольная, як пекла, рэўнасць, паходні яе — як паходні агню і Боскага полымя.
У той дзень у зямлі Юдэйскай будзе спявана гэта песня: «Горад магутны — нам на збаўленне; паставіў Ён муры і вал.
зраблю ўмацаванні твае з рубінаў, а брамы твае — з каштоўных камянёў, а ўсю агароджу тваю — з самацветаў.
Не пачуецца больш у тваім краі пра гвалт, пра спусташэнні і загубу — у тваіх межах; і назавеш муры твае збаўленнем, а брамы твае — хвалою.
«На мурах тваіх, Ерузалім, паставіў Я варту, увесь дзень і ўсю ноч, ніколі маўчаць не будуць». Вы, што прыпамінаеце Госпада, не маўчыце,
і яму не давайце супакою, пакуль не адновіць і не зробіць Ерузалім хвалою на зямлі.
Грэх Юды запісаны жалезным пяром, высечаны дыяментавым лязом на табліцы сэрцаў іх і на рагах ахвярнікаў іх,
Жыву Я, — кажа Госпад, — бо калі б Ёахін, сын Якіма, цар Юдэйскі, быў пярсцёнкам на Маёй правай руцэ, то і адтуль Я сарву яго;
У той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — вазьму цябе, слуга Мой Зарабабэлю, сыне Салаціэля, — кажа Госпад, — і зраблю з цябе як бы пячаць, бо выбраў цябе”, — кажа Госпад Магуццяў».