ЁНЫ 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я казаў: “Адкінуты я ад вачэй Тваіх, дык як мне ўбачыць зноў святыню Тваю святую?” Біблія (пераклад А.Бокуна) І я сказаў: “Я прагнаны ад вачэй Тваіх. Як я пагляджу яшчэ на сьвятую сьвятыню Тваю?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я сказаў: адкінуты я ад вачэй Тваіх, аднак я зноў убачу сьвяты храм Твой. |
А я вось у мностве міласэрнасці Тваёй увайду ў дом Твой; пакланюся святому храму Твайму ў страху Тваім.
А калі ўбачыце, што Ерузалім войскам акружаны, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне яго.