ЁВА 34:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сатрэ магутных без даследавання і замест іх паставіць іншых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён зьнішчае магутных без запытаньня і на іх месца стаўляе іншых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён ламае дужых не разьбіраючы, і пастаўляе іншых на іх месцы, |
І зверне твар свой на гарады сваёй зямлі, і захістаецца, і ўпадзе, і знікне цалкам.
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Калі хто будзе спаць з жанчынай, выліваючы семя, а яна ёсць нявольніца, заручаная з мужам, але яшчэ не выкуплена і не надзелена воляй, абодва будуць пакараныя, але не карай смерцю, бо не была яна свабоднай.
І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ Госпад царства Ізраэля ад цябе сёння і перадасць яго блізкаму твайму, лепшаму за цябе.