ЁВА 33:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі можаш, адкажы мне, падрыхтуйся перада мною і падыміся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі можаш, адказвай мне і стань перад мною. |
І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх.
і стараўся, каб мне зразумець вас. Але, як бачу, няма такога, хто б мог аспрэчыць Ёва і хто б з вас мог адказаць на яго словы.
Гэтак ты чыніш, а Я маўчу. Ці не думаеш ты, што Я быў падобны да цябе? Я буду абвінавачваць цябе, і адкрыю гэта [ўсё] перад табою.
Зноў сказаў Госпад Майсею: «Устань на золку і стань перад фараонам. Бо выйдзе ён да вады, і скажы яму: “Гэта кажа Госпад: “Адпусці народ Мой, каб Мне ўчыніў ён ахвярапрынашэнне.