і галасілі яны, і плакалі, і пасцілі аж да вечара дзеля Саўла, і дзеля Ёнатана, сына яго, і дзеля народа Госпада, і дзеля дому Ізраэля, бо яны загінулі ад меча.
ЁВА 31:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі радаваўся я з падзення таго, хто мяне ненавідзеў, і весяліўся, што яго напаткала няшчасце, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці я цешыўся з падзеньня таго, хто ненавідзеў мяне, і ці радаваўся, што яго напаткала няшчасьце? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці радаваўся я пагібелі ворага майго і ці трыумфаваў, калі няшчасьце напаткала яго? |
і галасілі яны, і плакалі, і пасцілі аж да вечара дзеля Саўла, і дзеля Ёнатана, сына яго, і дзеля народа Госпада, і дзеля дому Ізраэля, бо яны загінулі ад меча.
І калі Абнэра хавалі ў Геброне, цар Давід загаласіў і заплакаў над магілай Абнэра; а плакаў таксама і ўвесь народ.
Хто адцураецца беднага — упікае яго Творцу; а хто цешыцца з пагібелі іншага — не будзе беспакараны.
І ты не зважай на дзень брата свайго, дзень няшчасця яго, і не смейся з сыноў Юды ў дзень загубы іх, і не хваліся вуснамі сваімі ў дзень уціску.
І не ўваходзь у брамы народа Майго ў дзень падзення іх; і не цешся таксама з няшчасця яго ў дзень нядолі яго; не выцягвай рукі на багацце яго ў дзень знішчэння яго,