Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 22:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык пагадзіся з Ім, і будзь спакойны, і праз гэта будзеш мець найлепшы плён.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык пагадзіся з Ім, і мей супакой, і праз гэта прыйдзе да цябе добрае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Зблізіся ж зь Ім - і будзеш спакойны: праз гэта прыйдзе да цябе дабро.

Глядзіце раздзел



ЁВА 22:21
11 Крыжаваныя спасылкі  

А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.


ЁД. Бойцеся Госпада, святыя Яго, бо няма нястачы для тых, што баяцца Яго.


хіба толькі часам будзе трымацца Маёй абароны, учыніць супакой са Мною, мір учыніць са Мною.


Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты з ім у дарозе, каб выпадкам не аддаў цябе супраціўнік суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і каб не быў ты кінуты ў вязніцу.


А гэтае жыццё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, Ісуса Хрыста.


Паслаў Ён Сваё Слова сынам Ізраэля, абвяшчаючы добрую вестку пра супакой праз Ісуса Хрыста; Ён – Госпад усіх.


Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.


Дык мы замест Хрыста пасланы, як бы Сам Бог просіць праз нас: за Хрыста просім, пагадзіцеся з Богам!


І супакой Божы, які вышэй за ўсякае разуменне, хай сцеражэ сэрцы вашы і думкі вашы ў Хрысце Ісусе.