ЁВА 19:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Разгневалася на мяне абурэнне Яго, і так пачаў Ён лічыць мяне ворагам Сваім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён загневаўся на мяне ў ярасьці Сваёй, і залічыў мяне за ворага Свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Запалаў на мяне гневам Сваім і лічыць мяне сярод ворагаў Сваіх. |
Гнеў Яго разрывае мяне, і супрацівіцца мне, і скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
Напяў лук Свой, як непрыяцель, умацаваў руку Сваю, як вораг, і забіў усё, што прыгожым было на віду ў палатцы дачкі Сіёна; выліў, быццам агонь, гнеў Свой.
Госпад стаўся як вораг, праглынуў Ізраэля, праглынуў усе пабудовы яго, знішчыў вежы яго ды памножыў у дачкі Юды боль і смутак.
Узгарэўся агонь раз’ятранасці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расліннасцю яе, і спапяліць падваліны гор.