ЁІЛЯ 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад абліччам яго задрыжаць народы, ва ўсіх твары збялеюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад аблічча ягонага дрыжаць народы, усе твары зьбялелі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Убачыўшы яго, затрымцяць народы, ва ўсіх твары зьбялеюць. |
Трупянеюць. Хапаюць іх пакуты і боль, будуць яны пакутаваць, як тая, што нараджае; кожны ў аслупяненні глядзець будзе на блізкага свайго, выразы твараў іх распаленыя.
Распытайце і паглядзіце: ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж бачу руку кожнага мужчыны на клубах яго, быццам парадзіхі, ды змяніліся ўсе твары, як ад жаўтачкі?
Твар іх сцямнеў, як вугаль, і не пазнаць іх на плошчах; прысохла іх скура да касцей, высахла і зрабілася, як дрэва.
Абрабавана, і спустошана, і разбурана яна, і млее сэрца, і дрыжаць калені; і боль ва ўсёй паясніцы, і збялелыя твары ва ўсіх іх.
Дзе лежбішча львоў і пячора львянят, да якой хадзіў леў, каб прывесці туды львяня, і ніхто іх не палохаў?