2 ЦАРСТВАЎ 22:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) путы пякельныя аплялі мяне, і пасткі сьмерці схапілі мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) путы смерці ахапілі мяне, і смяротныя петлі душаць мяне. |
Хай карае мяне праведнік: гэта - міласьць; хай выкрывае мяне: гэта - найлепшы алей, які не пашкодзіць галаве маёй; а малітвы мае - супраць зладзействаў іхніх.
Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. Ён паставіў у іх жытло сонцу,
Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго:
але Бог уваскрэсіў Яго, разарваўшы повязі сьмерці, бо ёй немагчыма было ўтрымаць Яго.