ПСАЛТЫР 37:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не пакінь мяне, Госпадзе Божа мой! не адыходзь ад мяне; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дабраслаўлёныя [Богам] зямлю ў спадчыну возьмуць, а тыя, што праклятыя Ім, будуць зьнішчаныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо дабраславёныя Яго ўспадкаемяць зямлю, а праклятыя Ім будуць знішчаны. |
Сэрца маё трымціць; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх - і таго няма ў мяне.
Калі ты будзеш галасіць, ці ўратуе цябе зборня твая? - усіх іх зьнясе вецер, разьнясе подых; і хто спадзяецца на Мяне, той успадкуе зямлю, і будзе валодаць сьвятою гарою Маёю.
Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: «ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д'яблу і анёлам ягоным:
А ўсе, хто сьцьвярджаецца на дзеях закона, жывуць пад пракляцьцем. Бо напісана: «пракляты кожны, хто ня выконвае пастаянна ўсяго, што напісана ў кнізе закона».
Хрыстос адкупіў нас ад пракляцьця закона, зрабіўшыся за нас пракляцьцем - бо напісана: «пракляты кожны, хто вісіць на дрэве»,
хадзеце тым шляхам, якім загадаў вам Гасподзь, Бог ваш, каб вы былі жывыя, і добра было вам, і пражылі багата часу на той зямлі, якую атрымаеце ў валоданьне.