І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы ягонай, - а ў ім было золата талант і каштоўны камень, - і ўсклаў яго Давід на галаву сваю, і здабычы з горада вынес вельмі многа.
ПСАЛТЫР 21:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Божа мой! я клічу ўдзень - і Ты не аказваешся, уначы - і няма мне супакаеньня. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў. |
І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы ягонай, - а ў ім было золата талант і каштоўны камень, - і ўсклаў яго Давід на галаву сваю, і здабычы з горада вынес вельмі многа.
І прыйшлі мужы Юдавыя і памазалі там Давіда на царства над домам Юдавым. І данесьлі Давіду, што жыхары Явіса Галаадскага пахавалі Саўла.
І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраіля да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі цар Давід запавет у Хэўроне прад Госпадам; і памазалі Давіда ў цара над Ізраілем.
І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы яго, і ў ім аказалася вагі талант золата, і каштоўныя камяні былі на ім; і быў ён ускладзены на галаву Давіда. І здабычы вельмі многа вынес з горада.
І сёньня, Госпадзе Божа, стань на месца спакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй. Сьвятары Твае, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў выратаваньне і падобнікі Твае хай усьцешацца дабротамі.
Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім». Кліч мяне, зямля Філістымская!
Альбо пагарджаеш багацьцем даброці, лагоднасьці і вялікай цярплівасьці Божай, не разумеючы, што даброць Божая вядзе цябе да пакаяньня?
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраславеньнем у нябёсах,
але бачым, што за перанясеньне сьмерці ўвянчаны славаю і гонарам Ісус, Які крыху быў прыніжаны перад анёламі, каб Яму, па мілаце Божай, зьведаць сьмерць за ўсіх.
Вочы ў Яго як полымя вогненнае, і на галаве ў Яго многа дыядэмаў; Ён меў імя напісанае, якога ніхто ня ведаў, акрамя Яго Самога;
І ўзяў Самуіл рог з алеем і памазаў яго сярод братоў ягоных, і пакоіўся Дух Гасподні на Давідзе з таго дня і пасьля. А Самуіл устаў і адышоў у Раму.