Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 14:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Надзея Ізраіля, Ратаўнік яго ў часы скрухі! Навошта Ты - як чужынец, у гэтай зямлі, як праходжы, які зайшоў заначаваць?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Надзея Ізраіля, ГОСПАД, Збаўца ягоны ў часе трывогі! Чаму Ты быццам чужынец у зямлі і як падарожнік, які расьцягвае [намёт], каб [толькі] пераночыць?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Надзея Ізраэля, Збаўца яго ў часе трывогі, чаму Ты — быццам чужынец у краіне ды быццам падарожнік, які збочвае на начлег?

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 14:8
25 Крыжаваныя спасылкі  

Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: «Як птушка ўзьляці на гару вашу»?


Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку?


Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.


Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;


Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца.


і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў.


і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.


яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя,


Госпадзе, памілуй нас, на Цябе спадзяёмся мы; будзь нашаю сілаю з раньняга рана і ратункам нашым у час уціску.


Я, Я - Гасподзь, і няма Збаўцы, апрача Мяне.


Бо Я - Гасподзь Бог твой; Сьвяты Ізраілеў, Збаўца твой; на адкуп за цябе аддаў Егіпет, Эфіопію і Савею за цябе.


Сапраўды, Ты - Бог таямнічы, Бог Ізраілеў, Збаўца.


Абвясьцеце і скажэце, параіўшыся паміж сабою: хто абвясьціў гэта са старадаўніх часоў, наперад сказаў гэта? Ці ня Я, Гасподзь? і няма іншага Бога акрамя Мяне, - Бога праведнага і ратавальнага няма, акрамя Мяне.


Ён сказаў: «сапраўды яны - народ Мой, дзеці, якія ня зманяць», - і Ён ім Збаўца.


Госпадзе! сіла мая і моц мая і прыстанішча маё ў дзень смутку! да Цябе прыйдуць народы ад краёў зямлі і скажуць: «толькі няпраўду спадкавалі нашы бацькі, пустату і тое, у чым ніякай няма карысьці».


Ты, Госпадзе, - надзея Ізраілева; усе, хто пакідае Цябе, пасаромяцца. «Тыя, што адступаюцца ад Мяне, будуць напісаны на пыле, бо пакінулі Госпада, крыніцу вады жывое»,


О, гора! вялікі той дзень, ня было падобнага да яго; гэта - бядотны час у Якава, але ён будзе ўратаваны ад яго.


Усе, што знаходзілі іх, пажыралі іх, і прыгнятальнікі іх казалі: «мы не вінаватыя, бо яны зграшылі перад Госпадам, перад жытлішчам праўды і перад Госпадам, надзеяй бацькоў іхніх».


І загрыміць Гасподзь зь Сіёна і дасьць голас Свой зь Ерусаліма; здрыгануцца неба і зямля; але Гасподзь будзе абаронаю народу Свайму і абаронаю сынам Ізраілевым.


Вяртайцеся на цьвярдыню вы, палонныя з надзеяю! Што цяпер узьвяшчаю, аддам табе ўдвая.


з гэтай прычыны я і склікаў вас, каб пабачыцца і пагутарыць з вамі, бо за надзею Ізраілеву абложаны я гэтымі кайданамі.


Павал, апостал Ісуса Хрыста, наказам Бога, Збаўцы нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, надзеі нашае,


Ён падняў вочы свае, убачыў прахожага на вуліцы гарадской. І сказаў стары: куды ідзеш? і адкуль ты прыйшоў?