Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 10

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: «Як птушка ўзьляці на гару вашу»?

2 Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.

3 Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?

4 Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь - трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.

5 Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.

6 Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер - доля іхняй чары;

7 бо Гасподзь справядлівы, - любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.

Сачыце за намі:



Аб'явы