ВЫСЛОЎІ 20:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад Госпада кіруюцца крокі чалавека; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад кіруе хадою чалавека, а хто з людзей можа зразумець шлях свой? |
Мудрасьць разумнага - што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць немысьляў - толькі ашука.
Ведаю, Госпадзе, што ня ў волі чалавека шлях ягоны, што не ва ўладзе хадыкі даваць кірунак ступакам сваім.
узьнёсься супроць Госпада нябёсаў, і посуд храма Яго прынесьлі табе, і ты і твае вяльможы і наложніцы твае пілі зь яго віно, і ты славіў багоў срэбраных і залатых, медных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць, і ня чуюць, і не разумеюць; а Бога, у руцэ ў Якога душа твая і ў Якога твае ўсе шляхі, ты не праславіў.
бо мы Ім жывём і рухаемся і існуем, як і некаторыя з вашых паэтаў казалі: «мы Ягоныя і род».