Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 25

1 Псальма Давідава. Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.

2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,

3 бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,

4 не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;

5 я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;

6 буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,

7 каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.

8 Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.

9 Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,

10 у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.

11 А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.

12 Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.

Сачыце за намі:



Аб'явы