Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.
ВЫСЛОЎІ 14:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У цярплівага чалавека багата розуму, а ў палкага многа дурасьці. Біблія (пераклад А.Бокуна) У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць. |
Запальчывы можа ўчыніць глупства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.
Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная - паблажлівым да неразважлівых учынкаў.
Ня ўступай пасьпешліва ў цяжбіну: бо што будзеш рабіць у канцы, калі супернік твой сарамаціць цябе?
вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым;
Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфляеме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў.
Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе;