Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 16:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 16:32
16 Крыжаваныя спасылкі  

хіба Авана і Фарфар, рэкі Дамаскія, ня лепшыя за ўсе воды Ізраільскія? хіба я ня мог бы абмыцца ў іх і ачысьціцца? І павярнуўся і пайшоў у гневе.


узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў.


У цярплівага чалавека багата розуму, а ў палкага многа дурасьці.


Запальчывы чалавек абуджае разлад, а цярплівы суцішае свару.


Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.


Вянок славы - сівізна на дарозе праўды.


На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада.


Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная - паблажлівым да неразважлівых учынкаў.


Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку.


Што горад разбураны, без мура, тое чалавек, які не валодае духам сваім.


Канец працы лепшы за пачатак яе; цярплівы лепшы за пыхлівага.


Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых.


Ня будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром.


Дык вось, сьледуйце Богу, як дзеці любасныя,


Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе;


Пераможцу дам сесьці са Мною на троне Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на троне Ягоным.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы