АСІІ 14:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Расшырыцца гольле яго, - і будзе прыгажосьць ягоная, як масьліны, і пахошчы ад яго, як ад Лівана. Біблія (пераклад А.Бокуна) Разрастуцца галіны ягоныя і станецца як у аліўкі хараство ягонае, і водар ягоны — як Лібан. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раскіне вецце сваё, і будзе слава яго, як дрэва алівы, пах яго — як пах Лібана. |
Як яблыня сярод лясных дрэў - каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю я сядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць.
Сотавы мёд цякучы - губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана.
Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі?
Бо - як зямля ўтварае расьліны свае, і як сад гадуе пасеянае ў ім, - так Гасподзь Бог выявіць праўду і славу перад усімі народамі.
На высокай гары Ізраілевай пасаджу яго, - і пусьціць вецьце і ўродзіць плод і зробіцца велічным кедрам, і будуць вадзіцца пад ім усякія птушкі, усякія крылатыя будуць вадзіцца ў цяні гольля яго.
Улекую адпадзеньне іхняе, палюблю іх паводле ўпадабаньня; бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх.
ажывіць нас праз два дні, на трэці дзень паставіць нас, і мы будзем жыць перад абліччам Яго.
Бо пасеяна будзе ў сьвеце; вінаградная лаза дасьць плод свой, і зямля дасьць плады свае, і нябёсы будуць даваць расу сваю: і ўсё гэта Я аддам у валоданьне астатку народу гэтага.
Ісус сказаў ёй: Я - уваскрэсеньне і жыцьцё; хто верыць у Мяне, калі і памрэ, - ажыве;
Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.