ЁВА 32:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі тыя трое мужоў перасталі адказваць Ёву, бо ён быў слушны ў вачах сваіх, Біблія (пераклад А.Бокуна) І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх. |
Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!
Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, - і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго.