ЁВА 21:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паглядзеце на мяне і жахнецеся, і пакладзеце палец на вусны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паглядзіце на мяне і аслупянейце, і ўдарце рукою ў вусны свае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Звярніце ўвагу на мяне і аслупянейце, і пакладзіце на вусны свае палец. |
І падняўшы вочы свае здалёку, яны не пазналі яго; і ўзвысілі голас свой і загаласілі; і падраў кожны вопратку на сабе, і кідалі пыл над галовамі сваімі пад неба.
Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны;
Так многія народы прывядзе Ён да подзіву; цары затуляць перад Ім вусны свае, бо яны ўбачаць тое, пра што ня было казана ім, і даведаюцца пра тое, чаго ня чулі.
Убачаць гэта народы і пасаромеюцца пры ўсёй магутнасьці сваёй: пакладуць руку на вусны, вушы іх зробяцца глухімі;
О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
Яны сказалі яму: маўчы, пакладзі руку тваю на вусны твае і йдзі з намі; і будзь у нас бацькам і сьвятаром. Ці ж лепей табе быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, чым быць сьвятаром у племі альбо ў родзе Ізраілевым?