Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 18:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Яны сказалі яму: маўчы, пакладзі руку тваю на вусны твае і йдзі з намі; і будзь у нас бацькам і сьвятаром. Ці ж лепей табе быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, чым быць сьвятаром у племі альбо ў родзе Ізраілевым?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 А яны яму сказалі: «Маўчы! Палажы палец на вусны свае і хадзі з намі, каб мелі мы ў табе і бацьку, і сьвятара. Як табе лепей, быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, ці быць сьвятаром калена і роду Ізраіля?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Яны яму адказалі: «Маўчы і палажы палец на вусны свае і хадзі з намі, каб мелі мы цябе і за бацьку, і за святара. Як табе лепей: быць святаром у доме аднаго чалавека ці быць святаром у адным пакаленні і родзе ў Ізраэлі?»

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 18:19
12 Крыжаваныя спасылкі  

князі ўстрымліваліся ад прамовы і пальцы клалі на вусны свае;


Паглядзеце на мяне і жахнецеся, і пакладзеце палец на вусны.


І сказаў яму Міха: застанься пры мне, і будзь у мяне за бацьку і сьвятара; я буду даваць табе па дзесяць сікляў срэбра ў год, патрэбную вопратку і ежу.


Убачаць гэта народы і пасаромеюцца пры ўсёй магутнасьці сваёй: пакладуць руку на вусны, вушы іх зробяцца глухімі;


Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны;


і айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах;


Елісей захварэў на хваробу, ад якое пасьля і памёр. І прыйшоў да яго Ёас, цар Ізраільскі, і плакаў над ім, і казаў: бацька мой! бацька мой! калясьніца Ізраіля і коньніца ягоная!


І сказаў цар Ізраільскі Елісею, убачыўшы іх: ці не пабіць іх, бацька мой?


Калі яны ўвайшлі ў дом Міхі і ўзялі балвана, наплечнік, тэрафім і літага балвана, сьвятар сказаў ім: што вы робіце?


Сьвятар узрадаваўся і ўзяў наплечнік, тэрафім і балвана, і пайшоў за народам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы