4 ЦАРСТВАЎ 4:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшла яна, і паведаміла чалавеку Божаму, а ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку твайму. А ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшла яна і пераказала чалавеку Божаму. Ён сказаў: ідзі, прадай алей і сплаці пазыку тваю; а што застанецца, тым будзеш жыць з сынамі тваімі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна ж пайшла і сказала пра гэта чалавеку Божаму. І ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку свайму; а ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося». |
Яна ўзыйшла, і палажыла яго ў ложак чалавека Божага, і замкнула за сабою [дзьверы], і выйшла.
І сказала яна мужу свайму: «Вось, я ведаю, што той чалавек Божы, які заўсёды праходзіць каля нас, — сьвяты.
А паслаў чалавек Божы да валадара Ізраіля, кажучы: «Сьцеражыцеся пераходзіць у тым месцы, бо там заляглі Сірыйцы».
Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.