А ўся зямля плакала голасам вялікім, і ўвесь народ пераходзіў [Кедрон], і валадар перайшоў ручай Кедрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.
4 ЦАРСТВАЎ 23:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў валадар Хількіі, вялікамі сьвятару, і іншым сьвятарам, і вартаўнікам парогаў, каб выкінулі са Сьвятыні ГОСПАДА ўсе рэчы, зробленыя для Баала, і для Астарты, і для ўсяго войска нябеснага. І ён спаліў усё гэта па-за Ерусалімам у даліне Кедрону, а попел іхні занёс у Бэтэль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар Хэлкію першасьвятару і іншым сьвятарам і дазорным каля парога вынесьці з храма Гасподняга ўсе рэчы, зробленыя дзеля Ваала і дзеля Астарты і дзеля ўсяго войска нябеснага, і спаліў іх за Ерусалімам у даліне Кедрон, і загадаў попел ад іх аднесьці ў Вэтыль. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў цар першасвятару Хэлькіі і іншым святарам, і брамнікам, каб выкінулі са святыні Госпада ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Асэры, і для ўсяго войска нябеснага; і ён спаліў гэта па-за Ерузалімам, у даліне Цэдрона, і попел ад іх занёс у Бэтэль. |
А ўся зямля плакала голасам вялікім, і ўвесь народ пераходзіў [Кедрон], і валадар перайшоў ручай Кедрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.
І нават маці сваю Мааху ён пазбавіў годнасьці валадаркі за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І Аса пасек ідала ейнага, і спаліў каля ручая Кедрон.
Мала яму было хадзіць у грахах Ерабаама, сына Навата, і ён узяў за жонку Езабэль, дачку Этбаала, валадара Сідонцаў, і хадзіў, і служыў Баалу, і пакланяўся яму.
І цяпер пашлі і зьбяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраіль, і чатырыста пяцьдзясят прарокаў Баала, і чатырыста прарокаў Астарты, якія ядуць са стала Езабэлі».
І ўзялі яны бычка, якога ён даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, кажучы: «Баал, адкажы нам!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
І сказаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» І схапілі іх, і завёў іх Ільля да ручая Кішон, і там пазабіваў іх.
А Я ў Ізраілі пакінуў сем тысячаў тых, якія не схілілі калені перад Баалам і вусны якіх не цалавалі яго».
І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку каля ўваходаў у Дом ГОСПАДА. І сьвятары, што вартавалі парогі, складалі ў яе ўсё срэбра, якое прыносілі ў Дом ГОСПАДА.
І занядбалі яны ўсе прыказаньні ГОСПАДА, Бога свайго, і зрабілі сабе літыя выявы, і двух быкоў, і Астарту, і пакланяліся ўсяму войску нябеснаму, і служылі Баалу,
І ён вярнуў і адбудаваў узгоркі, якія быў зьнішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў Астарту, якую быў зрабіўшы Ахаў, валадар Ізраіля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.
І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА.
І паставіў ён выяву Астарты, якую зрабіў, у Доме [Божым], пра які ГОСПАД сказаў Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У гэтым Доме і ў Ерусаліме, які Я выбраў з усіх каленаў Ізраіля, Я зьмяшчу імя Маё на вякі.
«Ідзі да Хількіі, вялікага сьвятара. І няхай ён палічыць срэбра, якое ахвяравана ў Доме ГОСПАДА, што сабралі вартаўнікі парогаў ад народу.
І ахвярнікі на даху верхняга пакоя Ахаза, якія зрабілі валадары Юды, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках Дому ГОСПАДА, валадар зьнішчыў, і прыбраў адтуль, а пыл ад іх укінуў у ручай Кедрон.
І таксама ахвярнік, які ў Бэтэлі, узгорак, зроблены Ерабаамам, сынам Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, таксама ахвярнік гэты і ўзгорак разваліў, і спаліў, і сьцёр у пыл, і спаліў Астарту.
І начальнік целаахоўнікаў узяў Сэраю сьвятара і другога сьвятара Сафонію, і трох вартаўнікоў парогаў.
І нават Мааху, маці Асы, валадар пазбавіў годнасьці валадарскай за тое, што яна зрабіла ідала Астарты. І пасек Аса ідала, і патоўк, і спаліў каля ручая Кедрон.
І ён ізноў пабудаваў узвышшы, якія панішчыў Эзэкія, бацька ягоны, і паставіў ахвярнікі Баалам, і зрабіў Астартаў, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў ім.
І паставіў ён выяву ідала, якую зрабіў, у Доме Божым, пра які казаў Бог Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У Доме гэтым і ў Ерусаліме, які Я абраў з усіх каленаў Ізраіля, Я палажу імя Маё на вякі;
Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.
І схапіў начальнік целаахоўнікаў Сэраю, галоўнага сьвятара, і сьвятара-намесьніка Цэфанію, і трох прыдзьвернікаў.
Вы будзеце красьці, забіваць, чужаложыць, прысягаць фальшыва, паліць кадзіла Баалу, хадзіць за іншымі багамі, якіх ня ведаеце,
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ці ты бачыш, што яны робяць? Брыдоты вялікія, якія робіць тут дом Ізраіля, каб змусіць Мяне аддаліцца ад сьвятыні Маёй. І калі зноў прыгледзішся, убачыш брыдоты вялікія».
Калі распусьнічаеш ты, Ізраіль, няхай Юда ня будзе вінаваты. Не ідзіце ў Гільгал, і не прыходзьце ў Бэт-Авэн, і не прысягайце: «Жыве ГОСПАД!»
“Прыйдзіце ў Бэтэль і рабіце беззаконьне; у Гільгале яшчэ больш рабіце беззаконьне і прыносьце кожную раніцу ахвяры свае, кожныя тры дні — дзесяціны свае,
І Я выцягну руку Маю на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму, і вынішчу з гэтага месца рэшткі Баала, і імя службітоў паганскіх са сьвятарамі,
Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на панадворак першасьвятара на імя Каяфа.
А калі настала раніца, усе першасьвятары і старшыні народу мелі нараду адносна Ісуса, каб забіць Яго.
Сказаўшы гэта, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за струмень Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Ягоныя.