І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетак,
3 ЦАРСТВАЎ 14:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Рэхабаам, сын Салямона, быў валадаром у Юдзе. Сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён пачаў валадарыць, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх каленаў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. Імя маці ягонай — Наама Аманянка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Раваам, сын Саламонаў, валадарыў у Юдэі. Сорак адзін год было Равааму, калі ён зацараваў, і сямнаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў Гасподзь з усіх каленаў Ізраілевых, каб было там імя Ягонае. Імя маці ягонай Наама Аманіцянка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Рабаам, сын Саламона, быў царом у Юдзе. Сорак адзін год меў Рабаам, калі ён пачаў цараваць, і семнаццаць гадоў ён цараваў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад з усіх пакаленняў Ізраэля, каб там прабывала імя Яго. Імя ж маці яго Наама, аманіцянка. |
І валадар Салямон кахаў шмат жанчынаў чужынскіх, і дачку фараона, і Мааўлянак, і Аманянак, і Эдомак, і Сідонак, і Хетак,
І толькі адно калена застанецца яму дзеля слугі Майго, Давіда, і дзеля гораду Ерусаліму, які Я выбраў з усіх каленаў Ізраіля,
А сыну ягонаму Я дам адно калена, каб [заставаўся] сьветач Давіда, слугі Майго, перад абліччам Маім у-ва ўсе дні ў горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе, каб было там імя Маё.
І супачыў Салямон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І пачаў валадарыць замест яго Рэхабаам, сын ягоны.
А дзён, калі валадарыў Ерабаам, [было] дваццаць два гады. І супачыў ён з бацькамі сваімі, і заваладарыў Надаў, сын ягоны, пасьля яго.
І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. А імя маці ягонай — Наама Аманянка. А пасьля яго валадаром стаў Абіям, сын ягоны.
Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і дваццаць пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Азуба, дачка Шылхі.
“Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраіля, з Эгіпту, з усіх пакаленьняў Ізраіля ня выбраў Я гораду для пабудовы Дому, каб імя Маё было там, але Я выбраў Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраілем”.
Няхай будуць вочы Твае адкрытыя на Дом гэты ўдзень і ўначы, на месца, пра якое Ты казаў: “Там імя Маё”, і выслухай малітву, якою моліцца слуга Твой на месцы гэтым.
Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх шляхам, якім Ты іх пашлеш, і яны будуць маліцца да ГОСПАДА ў накірунку гораду, які Ты выбраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго,
І сталася, калі ўмацавалася валадарства Рэхабаама, і ён стаў дужым, пакінуў ён Закон ГОСПАДА, і ўвесь Ізраіль з ім.
І ўмацаваўся валадар Рэхабаам у Ерусаліме, і валадарыў; бо сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён заваладарыў, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх каленаў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. А імя маці ягонай — Наама Аманянка.
І сабраліся да яго людзі пустыя, сыны Бэліяла, і ўмацаваліся супраць Рэхабаама, сына Салямона. А Рэхабаам быў малады і слабы сэрцам, і ня вытрымаў перад абліччам іхнім.
Ахвярнік з зямлі зрабі для Мяне, і ахвяруй на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, і авечак тваіх, і валоў тваіх. На кожнае месца, дзе Я ўзгадаю імя Маё, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе.
Калі месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб там зьмясьціць імя Сваё, будзе далёка ад цябе, тады забі вала твайго і авечку тваю, якіх даў табе ГОСПАД, як я загадаў табе, і еш у брамах тваіх паводле прагненьня душы тваёй.
але месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, з усіх каленаў вашых, каб там памясьціць імя Сваё і ў ім жыць, будзеце шукаць, і туды прыходзіць,
Ня ўвойдзе байструк у царкву ГОСПАДА, нават у дзясятым пакаленьні ня ўвойдзе ён у царкву ГОСПАДА.