Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 8:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

44 Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх шляхам, якім Ты іх пашлеш, і яны будуць маліцца да ГОС­ПАДА ў накірунку гораду, які Ты выбраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

44 Калі выйдзе народ Твой на вайну супроць ворага свайго шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Госпаду, павярнуўшыся да горада, які Ты абраў, і да храма, які я пабудаваў імю Твайму,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

44 Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх дарогаю, якою Ты іх пашлеш, і калі яны памоляцца да Цябе, звярнуўшыся да горада, які Ты выбраў, і да святыні, якую я пабудаваў імю Твайму,

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 8:44
26 Крыжаваныя спасылкі  

І пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці пайсьці мне на Філістынцаў? Ці Ты аддасі іх у рукі мае?» І ГОСПАД сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае».


І Давід пытаўся ў ГОСПАДА, і Ён сказаў: «Не вы­ходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку дрэваў бальзамовых.


“Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраіля, з Эгіпту, з усіх пакаленьняў Ізраіля ня выбраў Я гораду для пабудовы Дому, каб імя Маё было там, але Я выбраў Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраілем”.


Ты пачуй з неба малітву іхнюю і маленьне іхняе, і ўчыні суд для іх.


І сталася, што ўбачылі начальнікі калясьніцаў Язафата і сказалі: «Гэта валадар Ізраіля», — і атачылі яго, каб біцца з ім. І закрычаў Язафат, і ГОСПАД дапамог яму, і адвёў іх Бог ад яго.


І стаў Язафат у царкве Юды і Ерусаліму ў Доме ГОСПАДА перад новым панадворкам,


І маліўся пра гэта валадар Эзэкія і Ісая, сын Амоса, і крычалі да неба.


Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх шляхам, якім Ты пашлеш яго, і будзе маліцца Табе ў накірунку гораду гэтага, які Ты абраў, і Дому, які я пабудаваў для імя Твайго,


А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён схіліў калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.


Яна паслала і паклікала Барака, сына Абінаама, з Кадэш-Нэфталі, і сказала яму: «Гэта загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысячаў ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Завулёна.


І зьвярнуўся да яго ГОСПАД, і сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю тваёй і збаў Ізраіля з рукі Мадыянцаў. Я пасылаю цябе».


і паслаў цябе ГОСПАД у дарогу, і сказаў: “Ідзі, і палажы закляцьце на Амалека, і ваюй з ім аж да вынішчэньня яго”.


І цяпер ідзі, і пабі Амалека, і палажы закляцьце на ўсё, што ён мае. Не шкадуй яго, але забівай ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў».


І пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці гнацца за гэтай ардою? І ці я даганю іх?» І сказаў яму [Госпад]: «Ганіся! Бо, даганяючы, дагоніш [іх] і адбярэш [здабычу]».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы