Але Я не забяру з рукі ягонай усяго валадарства, бо Я паставіў яго князем у-ва ўсе дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Майго, якога Я выбраў і які захоўваў прыказаньні Мае і пастановы Мае.
2 ЦАРСТВАЎ 7:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён будзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; і калі ён згрэшыць, Я пакараю яго жазлом мужоў і ўдарамі сыноў чалавечых; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых. |
Але Я не забяру з рукі ягонай усяго валадарства, бо Я паставіў яго князем у-ва ўсе дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Майго, якога Я выбраў і які захоўваў прыказаньні Мае і пастановы Мае.
А калі адвернецеся ад Мяне вы і сыны вашыя, і ня будзеце захоўваць прыказаньні Мае і пастановы Мае, якія Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць багам чужым, і пакланяцца ім,
І Я буду яму Бацькам, а ён будзе Мне сынам, і міласэрнасьці Маёй не забяру ад яго, як Я забраў ад таго, які быў перад табою.
Ён пабудуе Дом для імя Майго, і ён будзе Мне сынам, а Я яму — Бацькам, і Я ўмацую пасад валадарства ягонага над Ізраілем на вякі”.
І Ён сказаў мне: “Салямон, сын твой, ён пабудуе Дом Мой і панадворкі Мае, бо Я выбраў яго Сабе за сына, і Я буду яму Бацькам;
Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
Бо Я з табою, кажа ГОСПАД, каб збавіць цябе. Бо Я зраблю канец усім народам, сярод якіх Я расьцярушыў цябе, але табе не зраблю канца, аднак пакараю цябе паводле суду і не пакіну цябе без пакараньня.
І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
Дык зразумей у сэрцы тваім, што як бацька выхоўвае сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, выхоўваў цябе,
Бо каму з анёлаў сказаў Ён калі: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»?
Той, хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і Я буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.