Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 11:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 Але Я не забяру з рукі ягонай усяго валадарства, бо Я паставіў яго князем у-ва ўсе дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Майго, якога Я выбраў і які захоўваў прыказаньні Мае і пастановы Мае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 Я не бяру ўсяго царства з рукі яго, але Я пакідаю яго ўладаром на ўсе дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, раба Майго, якога Я выбраў, які трымаўся наказаў Маіх і пастановаў Маіх;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 І Я не забяру з рукі яго ўсё царства, але пакіну яго кіраўніком ва ўсе дні жыцця яго дзеля Давіда, паслугача Майго, якога Я выбраў і які захоўваў настаўленні Мае і загады Мае.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 11:34
11 Крыжаваныя спасылкі  

ГОСПАДЗЕ, я пачуў вестку Тваю, і спалохаўся. ГОСПАДЗЕ! Справу Тваю ў сярэдзіне гадоў ажыві, у сярэдзіне гадоў зьяві, у гневе ўзгадай пра літасьць.


Прыхіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце, і будзе жыць душа вашая! І Я заключу з вамі запавет вечны дзеля нязьменнай міласэрнасьці, [абяцанай] Давіду.


Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых,


і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.


і сказаў Ерабааму: «Вазьмі сабе дзесяць частак, бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Вось, Я вырываю валадарства з рукі Салямона і даю табе дзесяць каленаў.


Я буду яму бацькам, а ён будзе Мне сынам. Калі ён бу­дзе блукаць, Я буду караць яго дубцом людзкім і плягамі сыноў чалавечых.


бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні Сідонцаў, і Кемошу, богу Мааву, і Мількому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб рабіць слушнае ў вачах Маіх, [выконваць] пастановы Мае і прысуды Мае, як Давід, бацька ягоны.


І Я забяру валадарства з рукі сына ягонага, і дам табе дзесяць каленаў.


Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.


А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш захоўваць прыказаньні Мае і пастановы Мае, як хадзіў Давід, бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы