Дочкі Ізраіля, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у кармазын з упрыгожваньнямі, які ўскладаў аздобы залатыя на шаты вашыя.
2 ЦАРСТВАЎ 1:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Хутчэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны [былі]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Саўл і Ёнатан, любасныя і згодныя ў жыцьці сваім, не разлучыліся і ў сьмерці сваёй; імклівейшыя за арлоў, дужэйшыя за львоў яны былі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Саўла і Ёнатана, што любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, смерць таксама не разлучыла іх, хутчэйшых за арлоў і дужэйшых за львоў. |
Дочкі Ізраіля, плачце дзеля Саўла, які апранаў вас у кармазын з упрыгожваньнямі, які ўскладаў аздобы залатыя на шаты вашыя.
І былі там тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі.
І Бэная, сын Егаяды з Кабцээлю, сын мужа адважнага, [слаўны] шматлікімі справамі. Ён перамог двух ільвоў Мааву, і ён зыйшоў, і забіў ільва ў яме ў дзень завеі.
І з [сыноў] Гада далучыліся да Давіда ў крэпасьці ў пустыні волаты, мужы адважныя, спраўныя да вайны, узброеныя шчытом і дзідаю; абліччы іхнія — як аблічча ільва, і як сарна на горах яны хуткія:
Вусны ягоныя — слодыч, і ўвесь ён прывабны. Вось такі любы мой, і вось такі сябар мой, дочкі Ерусалімскія».
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і як бура калясьніцы ягоныя, хутчэйшыя, чым арлы, коні ягоныя. “Гора нам, бо мы будзем зьнішчаны!”
Хутчэйшыя за арлоў паднебных былі перасьледвальнікі нашыя, па гарах гналіся за намі, у пустыні рабілі засаду на нас.
Прывядзе на цябе ГОСПАД народ далёкі; з канца зямлі, як арол, наляціць народ гэты, мовы якога ты ня чуў,
І яны ў сёмы дзень перад заходам сонца сказалі яму: «Што саладзейшае за мёд, і хто дужэйшы за льва». Ён жа ім сказаў: «Калі б вы не аралі ялаўкай маёй, не разгадалі б загадкі маёй».
І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю.
[Ёнатан] сказаў яму: «Няхай будзе гэта далёка [ад цябе], ты не памрэш. Вось, бацька мой не вырашае анічога важнага або няважнага, калі перш не параіцца са мною. Навошта такую рэч ён хаваў бы перада мною? Ня будзе гэтага».