І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма шэрагамі чэсаных камянёў і шэрагам бярвеньняў кедровых.
2 ЛЕТАПІСАЎ 6:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Салямон зрабіў амбону мядзяную і паставіў яе сярод панадворку; даўжыня ейная пяць локцяў, і шырыня ейная пяць локцяў, і вышыня ейная тры локці. І ён стаў на ёй, і ўпаў на калені свае насупраць усёй царквы, і выцягнуў рукі свае да неба, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Саламон зрабіў медны амвон даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, а вышынёю ў тры локці, і паставіў яго сярод двара; і стаў на ім і схіліў калені наперадзе ўсяго сходу Ізраільцянаў, і падняў рукі свае да неба, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў бо Саламон меднае падножжа і памясціў яго пасярод панадворка, а мела яно пяць локцяў даўжыні, і пяць локцяў шырыні, і тры локці вышыні, і стаў на яго; і затым, калі ўся супольнасць Ізраэля ўкленчыла і ўзняла рукі ў неба, |
І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма шэрагамі чэсаных камянёў і шэрагам бярвеньняў кедровых.
Вялікі панадворак атачалі тры шэрагі чэсаных [камянёў] і шэраг бярвеньняў кедровых, і ён прылягаў да панадворку Дому ГОСПАДА і да дому з заляй [судовай].
І сталася, калі Салямон скончыў малітву гэтую і просьбу да ГОСПАДА, ён устаў спрад ахвярніка ГОСПАДА, бо быў схіліўшыся на калені свае, а рукі ягоныя былі ўзьнятыя ў неба.
І зрабіў панадворак сьвятарскі, і вялікі панадворак, і дзьверы ў панадворак, і ашаляваў дзьверы медзьдзю.
І стаў ён перад ахвярнікам ГОСПАДА насупраць усёй царквы Ізраіля, і выцягнуў рукі свае,
І [ў часе] ахвяры вячэрняй я ўстаў з немарасьці маёй, і разадраўшы адзеньне маё і плашч мой, схіліўся на калені мае і выцягнуў рукі мае да ГОСПАДА, Бога майго,
І сталася, калі я пачуў словы гэтыя, я сеў, і плакаў, і быў у жалобе [некалькі дзён], і посьціў, і маліўся перад абліччам Бога нябеснага.
І стаяў кніжнік Эзра на ўзвышэньні драўляным, якое зрабілі дзеля гэтага; і стаялі каля яго: праваруч яго — Матытыя, Шэмая, Аная, Урыя, Хількія і Маасэя, а леваруч яго — Пэдая, Мішаэль, Малкія, Хашум, Хашбадана, Захарыя і Мэшулям.
I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля.
А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны ліст, пайшоў у дом свой, і вокны ў пакоі ягоным былі адчыненыя ў бок Ерусаліму, і тройчы ў дзень ён схіліў калені свае і маліўся, і дзякаваў Богу свайму так, як рабіў перад гэтым.
А калі мы пражылі тыя дні, выйшаўшы, мы пайшлі, і ўсе праводзілі нас з жонкамі і дзецьмі ажно за горад, і на беразе, укленчыўшы, маліліся.