І паламалі Халдэйцы слупы мядзяныя, якія ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, якое ў Доме ГОСПАДА, і забралі медзь іхнюю ў Бабілон.
2 ЛЕТАПІСАЎ 4:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў мора адліванае, дзесяць локцяў ад берагу яго да берагу яго, усё круглае, у вышыню пяць локцяў; і шнур у трыццаць локцяў атачаў яго наўкола. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў мора літое, - ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў, - усё круглае, вышынёю ў пяць локцяў; і шнурок у трыццаць локцяў абдымаў яго вакол; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама зрабіў мора літае ад берага да берага — дзесяць локцяў, усё круглае; у вышыню яно мела пяць локцяў, і шнур, што абвіваў яго кругом, — трыццаць локцяў. |
І паламалі Халдэйцы слупы мядзяныя, якія ў Доме ГОСПАДА, і падставы, і мора мядзянае, якое ў Доме ГОСПАДА, і забралі медзь іхнюю ў Бабілон.
А з Тыўхаты і Зуну, гарадоў Гададэзэра, узяў Давід вельмі шмат медзі. З яе Салямон зрабіў мора мядзянае, і слупы, і начыньне мядзянае.
І пад ім падабенствы валоў стаялі наўкола з усіх бакоў; на дзесяць локцяў атачалі мора навокал два шэрагі валоў, адлітых пры адліваньні яго.
I зрабіў усе начыньні ахвярніка: гаршчкі, лапаткі, місы, відэльцы і кадзільніцы; усе начыньні ягоныя зрабіў з медзі.
I зрабіў мыцельнік мядзяны і падставу ягоную мядзяную з люстэрак жанчынаў, якія зьбіраліся каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
У той дзень адчыніцца крыніца для дому Давіда і для жыхароў Ерусаліму дзеля [абмыцьця] грэху і нячыстасьці.
Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,
І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.