2 КАРЫНФЯНАЎ 2:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо, калі я засмучаю вас, хто разьвяселіць мяне, як ня той, хто засмучаны мною? Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо калі я засмучаю вас, дык хто ж парадуе мяне, як ня той, хто засмучаны мною? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо, калі я вас засмучаю, хто мяне парадуе, калі не той, хто быў мною засмучаны? |
І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
як вы часткова і даведаліся ад нас, што мы — пахвала вашая, як і вы — нашая, у дзень Госпада Ісуса.
Дык калі я і засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў, бо бачу, што пасланьне тое, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.