1 ЛЕТАПІСАЎ 2:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Іх сёстрамі былі: Сэруя, і Абігайль; сыны Сэруі: Абісай, Ёаб і Асаэль — трое. |
На месца Ёава Абсалом паставіў [начальнікам] над войскам Амасу. Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етра, Ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Нахаша, сястры Цэруі, маці Ёава.
І адказаў Абішай, сын Цэруі, і сказаў: «Ці ж ня будзе забіты Шымэй за тое, што праклінаў памазанца ГОСПАДАВАГА?»
І Ёаў, сын Цэруі, і слугі Давіда выйшлі, і спаткаліся з імі каля сажалкі Гібэонскай. І адны сталі на адным баку сажалкі, а другія — на другім баку сажалкі.
Я цяпер яшчэ слабы, хоць і памазаны на валадара, а гэтыя людзі, сыны Цэруі, мацнейшыя за мяне. Няхай адплаціць ГОСПАД злачынцы паводле ліхоты ягонай».
І Абішай, брат Ёава, быў галоўны над трыма. Ён падняў дзіду сваю на тры сотні [ворагаў] і пабіў [іх], і меў імя ў тых трох.
І адказаў Давід, і сказаў Ахімэлеху Хету і Абішаю, сыну Цэруі, брату Ёава, кажучы: «Хто пойдзе са мною ў табар да Саўла?» І сказаў Абішай: «Я пайду з табой».